Вось, я прыйшоў дамой пасля канцерту, і пакуль не заціх звун у вушах, пакуль адрэналін не дае заснуць, напішу свае уражанні.
Канцерт праходзіў у r-club(Раней «Юла»). Мы прыйшлі рана, за час да канцерту, так быо трэба, не пытайце чаму. Асноўная ж маса народу падцянулася пасля 18:30.
Гурт выйшаў да слухачоў прыкладна у 19:10, і пачалося…
Спачатку была сыграны песня «Радзіма мая дарагая», яна канешне не напісана НРМаўцамі, але было здорава. Потым было шмат песень, я нават і не ўспомню усіх. Хіты былых пластынак і лепшае з апошняго альбому, усе было. «Белыя лебедзі», «Партызанская» , «Падводная лодка», «Гадзючнік», «Менск і Мінск», «Одзірыдзіна», «Юра, ёлкi-палкi, Коля», «Беларускiя дарогi», і гд. І кожную песню зал пеў, с пачатку, і да апошніх акордаў, амаль ўсе ведалі словы.
Увесь канцерт Піт Паўлаў падкалывал вольскага, называя кожную апошнюю песню,бо не лепшай, бо устарэлай, а яшче хвастался новым гукавым працессарам(А хвастацца было чым). Вольскі у адказ жартаваў над Пітам і добра было усім.
Песню пра Кітай спеў Алезіс (Барабаншчык), і усім спадабалася.
А у заканченні канцерта былі «Тры чарапахі». Вось тут пелі і прыгалі нават тыя, што увесь канцерт ціха стаяў недзе каля калоны. А Лявон смяніў некалькі слоў прыпева, аптрымаласа «..ты пачакай, сустрэнемся знова..», мабыць гэта азначала, што будуць яшчэ канцэрты і альбомы… мабыць. Але народ патрабавал большага, і гурт выйшаў на біс, яшче 2 песні, і сярод іх «Простыя словы», я нават бачыў, як адна дзяўчынка выцірала слезы, калі грала гэта песня. Простыя словы завяршылі канцерт, а пасля была раздача аўтографаў, і продаж дыскаў, але меня гета не так сільна цікавіла, як некага, а аўтограф Лявона і Піта мне паабяцалі дастаць.
Яшчэ Лявон жартавал, што мабыць зіма не скончыцца, пакуль не сканчыцца іх «Развітальны тур».
p.s. Калі вы ня ведаеце, хто такія N.R.M., вы можаце паслухаць некаторыя іх песні на сайце http://music.fromby.net/mp3 .
p.p.s. Ў граматычныя памылкі можаце груба тыкаць мяне носам.